Беларуская Служба

Заблакаваны таварны рух на мяжы з Польшчай

10.07.2024 10:19
Уначы Польшча спыніла пропуск фур з Беларусі ў Польшчу.
Чарга да мяжыShutterstock/Roman Korotkov

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што пачынаючы з 3 гадзін ночы 10 ліпеня, Польшча перастала прымаць грузавыя аўтамабілі, якія едуць з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Казловічы».

Паведамляецца, што за ноч колькасць фур у чарзе вырасла да 600.

Казловічы (Кукурыкі) — гэта адзіны дзейны грузавы пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.

Нагадаем, у пачатку ліпеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на пытанне аб магчымым закрыцці мяжы з РБ паведаміў, што не выключае ніякіх варыянтаў, але гаворка ідзе пра спыненне пропуску грузаў.

Крыніца: @motolkohelp/юл