Беларуская Служба

Улады Беларусі ў ААН адказалі на абвінавачанне ў вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый

10.07.2024 14:01
У Жэневе праходзяць дыскусіі наконт правоў чалавека, на якіх закранаюць і тэму вайны ва Украіне.
   ,    i
Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, прысвечанае нядаўнім нападам Расiі на УкраінуPAP/EPA/SARAH YENESEL

Беларусь 10 ліпеня ў рамках 56-й сесіі Рады правоў чалавека ААН у Жэневе прыняла ўдзел у дыялогу з Вярхоўным камісарам у правах чалавека Фолькерам Цюркам. Камісар прадставіў даклады Генеральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша і справаздачу Маніторынгавай місіі ў правах чалавека ва Украіне, паведамляе «Свабода».

Беларускія дыпламаты назвалі даклад «староннім», заявіўшы, што ў ім нібыта «адсутнічае фундаментальны аналіз прычынаў канфлікту».

У прадстаўніцтве Беларусі ў Жэневе адпрэчылі абвінавачанні ў адрас беларускіх уладаў у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

У пункце пра дзяцей прадстаўнікі ўладаў заявілі, што Беларусь «робіць усё для ўзʼяднання сем’яў». А дзяцей, якія прыбываюць у Беларусь, маўляў, не выкрадаюць з тэрыторыі Украіны і не вывозяць пад прымусам, а «прымаюць на аздараўленне».

Нагадваем, паводле розных ацэнак, ад пачатку вайны ў Беларусь было вывезена не менш за 2,5 тысячы дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Датычнымі да гэтай дзейнасці называюць беларускага паралімпійца і праўладнага грамадскага дзеяча Аляксея Талая, ААТ «Беларуськалій», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і іншыя структуры.

Ёсць сведчанні, што ў Беларусі «перавыхоўваюць» прывезеных дзяцей у духу любові да Расіі.

аз

Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН

04.07.2024 14:02
Сустрэча адбылася ў Казахстане на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.