Беларуская Служба

У Беларусі ўведзена крымінальная адказнасць за незаконны выезд за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц

11.07.2024 11:01
Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да сакрэтаў, павінны атрымліваць дазвол.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

У Беларусі ўведзена крымінальная адказнасць за незаконны выезд за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных таямніц. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Цяпер для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да сакрэтаў, павінны атрымліваць дазвол, паведамляе «Наша Ніва».

Артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса пра парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў дапоўнілі наступнай часткай:

«Незаконны выезд з Рэспублікі Беларусь грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які ведае аб дзяржаўнай таямніцы, права якога на выезд з Рэспублікі Беларусь заведама для яго часова абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, пры адсутнасці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 356 і 373 гэтага Кодэкса, – караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін», – канец цытаты.

Змены набудуць моц праз 10 дзён.

аз

Заблакаваны таварны рух на мяжы з Польшчай

10.07.2024 10:19
Уначы Польшча спыніла пропуск фур з Беларусі ў Польшчу.

Умацаванні на мяжы з Беларуссю стануць міжнародным праектам

10.07.2024 14:11
Кіраўніцтва Міністэрства абароны Польшчы вядзе цяпер перамовы з партнёрамі з Еўрасаюзу ў гэтай справе.