Беларуская Служба

З пачатку года 1,4 тысячы беларусаў атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы

11.07.2024 13:09
Адмовы склалі каля 3,5% ад колькасці пададзеных заяў.
.
.belsat.eu

У I паўгоддзі 2024 года Польшча дала міжнародную абарону 1,4 тысячы беларусаў. Гэта самая вялікая група замежнікаў, якія атрымліваюць абарону, вынікае са статыстыкі Упраўлення па справах замежнікаў.

На другім месцы – украінцы. За шэсць месяцаў задаволена 1,3 тысячы іх заяў. На трэцім – расіяне (каля 100). Усяго ж міжнародную абарону атрымалі за гэты перыяд 3 тысячы іншаземцаў.

У Польшча даволі рэдка адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне. За паўгода негатыўныя рашэнні вынесены па 50 справах. Гэта каля 3,5 працэнта ўсіх ужо разгледжаных спраў. Для параўнання: за той жа перыяд адмовілі 320 расіянам.

Усяго за паўгода па міжнародную абарону звярнуліся 2 тысячы беларусаў. Гэта другая група замежнікаў, якія запытваюць прытулак, пасля ўкраінцаў (2,7 тысячы чалавек).

Міжнародная абарона можа давацца іншаземцам у форме статусу бежанца або дадатковай абароны, калі ў краіне грамадзянства заяўніку пагражае пераслед або рэальныя рызыкі для жыцця або здароўя. Для атрымання абароны не павінна быць абставінаў, якія ўказваюць на тое, што заяўнік можа ўяўляць пагрозу бяспецы.

У шэрагу выпадкаў Упраўленне па справах замежнікаў прыпыняла разгляд спраў. Звычайна гэта адбываецца, калі заяўнік пакінуў Польшчу да вынясення рашэння па сутнасці.

mostmedia.io/вх