Беларуская Служба

У Мінску пачаўся масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе

11.07.2024 17:09
Масавы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску.
ТурмаShutterstock/FotoDax

У судзе Заводскага раёна Мінска 11 ліпеня распачаўся суд адразу над пяццю жыхарамі Мінска: Ігарам Дубоўскім, Сяргеем Марушыным, Леанідам Ціхановічам, Максімам Марцінчыкам, Іллём Назаравым, паведамляюць праваабаронцы ПЦ «Вясна».

Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу разглядае Алена Капцэвіч, на рахунку якой з 2020 года не меней за 39 прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах.

У Беларусі цяпер 1405 палітвязняў.

вх