Беларуская Служба

У былога вядоўцы АНТ Івана Падрэза канфіскавалі кватэру

12.07.2024 11:38
З кватэры на вуліцу выселілі на вуліцу 78-гадовую маці Івана Падрэза.
 -  .  78-
«Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дому»instagram.com/ivan.padrez

У былога вядоўцы АНТ і блогера Івана Падрэза канфіскавалі кватэру, пра гэта ён расказаў у сябе ў Instagram. Паводле Падрэза, у кватэры жыла яго мама.

Жанчыну выкінулі з дому. Тры тыдні яна прабыла ў бальніцы, а цяпер жыве ў сяброўкі.

«Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дому. Як вы ўсё гэта церпіце?» – напісаў Падрэз.

У 2018 годзе Іван Падрэз быў вядоўцам конкурсу Miss Supranational У 2018 годзе Іван Падрэз быў вядоўцам конкурсу Miss Supranational / instagram.com/ivan.padrez

Іван Падрэз вёў на беларускім тэлебачанні музычныя перадачы і праграму «Чакай мяне», нейкі час займаў пасаду кіраўніка дырэкцыі спецпраектаў АНТ. З тэлебачання ён сышоў у 2018 годзе, займаўся рэкламай і ютуб-каналамі. У школе вучыўся разам з палітвязнем Максімам Знакам, сябраваў з ім.

На выбарах у Каардынацыйную раду далучыўся да блоку Таццяны Мартынавай. Блок «Хопіць баяцца» атрымаў на выбарах 3,4% (3 мандаты).

euroradio.fm/вх