Беларуская Служба

Расійскіх вайскоўцаў у Беларусі каля 2500 чалавек

12.07.2024 15:31
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у чэрвені на 25% вырасла колькасць расійскага вайсковага кантынгенту, размешчанага ў Беларусі.
     2500
Расійскіх вайскоўцаў у Беларусі каля 2500 чалавекБеларускі Гаюн https://t.me/Hajun_BY/7994

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у чэрвені на 25% вырасла колькасць расійскага вайсковага кантынгенту, размешчанага ў Беларусі.

Гэта звязана з тым, што на працягу чэрвеня ў Беларусь для ўдзелу ў ваенным парадзе 3 ліпеня прыбылі парадныя разлікі колькасцю да 500 чалавек, а таксама тэхніка УС РФ (да 20 артылерыйскіх сістэм). У астатнім жа сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам на тэрыторыі Беларусі ніяк не змянілася.

На канец чэрвеня лакацыі і колькасць ВС РФ у Беларусі былі наступнымі:

- Аэрадромы «Баранавічы», «Мачулішчы» і г. Мінск – да 500 чалавек (удзельнікі парада 3 ліпеня);
- Аэрадромы «Мазыр» («Бакоў») і «Зяброўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.

Таксама адзначым, што ў Беларусі працягваюць працаваць расійскія вайсковыя праваахоўныя органы – 484-ы вайсковы следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я вайсковая пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персаналу ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.

Усяго ж на 1 ліпеня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2500 чалавек.
яс