Беларуская Служба

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка

13.07.2024 09:52
«Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы».
Ян Рудзікhttps://www.youtube.com/watch?v=JT72_LYc5Xk

Полк Каліноўскага заўважыў, што адзін з тэлеграм-каналаў, які лічыцца звязаным з беларускім Міністэрствам абароны, стаў пашыраць інфармацыю пра нібыта гібель на вайне вядомага блогера, а цяпер байца Тактычнай групы імя Мікіты Крыўцова Яна Рудзіка. У сувязі з гэтым Полк выдаў афіцыйнае абвяржэнне.

«Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам Люкс (Ян Рудзік).

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Люкс жывы і працягвае выконваць баявыя задачы», – заяўляе прэс-служба Палка Каліноўскага.

нг