Беларуская Служба

Расійскі «шахед», запушчаны па Украіне, тры гадзіны кружыў над Беларуссю і знік

13.07.2024 12:42
Інфармацыі аб яго збіцці ці падзенні няма.
Shahed 136.
Shahed 136.Фото: РАР/Twitter/ Nexta

У ноч на 13 ліпеня Расія зноў атакавала Украіну дронамі-камікадзэ. Агулам вораг запусціў па тэрыторыі краіны 5 БПЛА. Мабільныя агнявыя групы знішчылі 4 дроны. Яшчэ адзін беспілотнік выйшаў з паветранай прасторы Украіны ў напрамку Гомельскай вобласці Беларусі.

Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн». Дрон кружыў над краінай амаль тры гадзіны і, мяркуючы па ўсім, даляцеў да Віцебска і знік.


ВПС і войскі СПА РБ а 5-й раніцы зноў падымаліся па трывозе для перахопу. Верталёт Мі-24 і знішчальнік Су-30 паўтары гадзіны беспаспяхова патрулявалі паўднёвы ўсход Віцебскай вобласці.

Далейшы лёс «шахеда» на тэрыторыі Беларусі невядомы. Інфармацыі аб яго збіцці ці падзенні няма. Беларуская авіяцыя вярнулася на месца сталай дыслакацыі.

Obozrevatel нагадвае, што ўвечары 11 ліпеня падчас чарговага ўдару дронамі Расіі па Украіне адзін з варожых Shahed-136 пралятаў над тэрыторыяй Беларусі. Армія РБ ведала пра гэта, бо яе верталёт Мі-24 і знішчальнік «кантралявалі» расійскую атаку па Украіне.

Іванна Шэпель

нг