Беларуская Служба

На КПП «Мядзінінкай» поўнасцю адноўлены рух пасля тэхнічных праблем

14.07.2024 12:06
Раней паведамлялася, што на КПП «Мядзінінкай» з'явіліся праблемы ў працы праграмнага забеспячэння. 
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

У літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» у поўным аб’ёме адноўлена афармленне грамадзян і транспартных сродкаў, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Раней паведамлялася, што з 03:00 14 ліпеня на КПП «Мядзінінкай» (па беларускаму боку – КПП «Каменны Лог») з'явіліся праблемы ў працы праграмнага забеспячэння. У сувязі з гэтым было прыпынена афармленне легкавога і грузавога транспарту, які накіроўваўся ў Літву.

вс