Беларуская Служба

Маргарыта Ляўчук разам з мужам запісала новую песню

14.07.2024 16:03
Твор запісана паводле гісторыі кахання Маргарыты і яе мужа Руслана. 
    ,
Маргырыта ляўчук разам з мужам, украінскім вайскоўцам Русланам Карнійкамкрыніца: сацсеткі Маргарыты Ляўчук

Беларуская оперная спявачка і грамадская дзяячка Маргарыта Ляўчук запісала новую песню. Твор называецца «Знаю».

Аўтар музыкі – украінскі музыкант Аляксандр Чэмераў, а словы напісаў Сяргей Жадан. У сваю чаргу яе муж, украінскі вайсковец Руслан Карнійка зачытаў рэп. Песня стала падарункам да вяселля маладой пары. Твор запісаны паводле гісторыі кахання Маргарыты і Руслана. Песня гучыць на ўкраінскай мове, але ў ёй можна пачуць таксама фрагменты беларускай «Купалінкі».

Песню можна праслухаць у сеціве, для прыкладу, на платформе Spotify.

На днях стала вядома, што Маргарыта Ляўчук выйшла замуж за Руслана Карнійку. Спявачка таксама паведаміла, што яна цяжарная.

вс