Беларуская Служба

Распачаўся завочны суд над экс-супрацоўніцамі TUT.ВY

15.07.2024 15:55
Мінскі гарадскі суд 15 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні былых палітзняволеных журналістак Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай, а таксама юрысткі Кацярыны Ткачэнкі.
Аўдыё

Іх затрымлівалі разам з іншымі калегамі 18 траўня 2021 года падчас моцнай атакі на TUT.ВY. За кратамі палітзняволеныя прабылі каля 10 месяцаў. Жанчын вызвалілі, змяніўшы меры стрымання, але абвінавачванні з іх не былі знятыя — іх пачыналі судзіць па «справе TUT.ВY» разам з Марынай Золатавай і Людмілай Чэкінай. На суд палітзняволеныя не з'явіліся, бо з'ехалі з Беларусі, таму іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць.

Цяпер справа супраць экс-супрацоўніц TUT.ВY завочна разглядаецца паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Працэс вядзе суддзя Валянціна Зянькевіч.

viasna96/вх