Беларуская Служба

Літва абвясціла пра новыя забароны для беларускіх перавозчыкаў

15.07.2024 16:34
Размова пра санкцыі з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзелу Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Ілюстрацыя Karolis Kavolelis / Shutterstock.com

Беларускім аўтатранспартным кампаніям забаронена перавозіць тавары па тэрыторыі Еўрасаюза, нават транзітам. Гэта тычыцца і прычэпаў або паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, незалежна ад краіны рэгістрацыі цягачоў, паведамляе прэс-служба мытні Літвы.

Новыя абмежаванні запрацуюць 2 жніўня 2024 года. Забарона будзе распаўсюджвацца на аўтатранспартныя прадпрыемствы ў Еўрасаюзе, калі 25% або больш іх уласнасці належыць беларускім асобам або арганізацыям і калі гэтыя кампаніі былі створаныя пасля 8 красавіка 2022 года. Некаторыя з гэтых забаронаў будуць уводзіцца паступова, з канчатковымі тэрмінамі ў жніўні, кастрычніку 2024 года і студзені 2025 года.

Абмежавальныя меры ўвялі згодна з прынятым 29 чэрвеня 2024 года еўрапейскім пакетам санкцый.

вх