Беларуская Служба

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю знаходзіцца пад кантролем Кітая – Павел Латушка

15.07.2024 17:17
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў дзяржаўнаму агенцтву БелТА, што Беларусь гатовая да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

Прадстаўнік беларускай апазіцыі Павел Латушка ў інтэрв'ю Polskie Radio выказаў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка, баючыся гандлёвай блакады з Захадам, можа спыніць развіццё міграцыйнага крызісу. 

Намеснік кіраўніка апазіцыйнага Абʼяднанага пераходнага кабінета міністраў Беларусі Павел Латушка мяркуе, што пагроза Польшчы цалкам перакрыць тавараабарот з Беларуссю – аргумент, які напалохаў Лукашэнку:

– Паводле нашай інфармацыі на некалькіх закрытых нарадах аналізавалі вынікі, якія могуць быць для беларускай эканомікі, калі Польшча пойдзе на закрыццё мяжы, і да яе далучацца Літва і Латвія. Эфекты будуць моцныя, а гэта ўдар па яго ўладзе.

Павал Латушка дадае, што ад закрыцця беларускай мяжы для тавараў страціць і Кітай, які таксама адпраўляе сваю прадукцыю транзітам праз Беларусь. 

З мінулага тыдня на Брэсцкім палігоне ідуць беларуска-кітайскія вайсковыя вучэнні.



IAR/вх