Беларуская Служба

Уначы «Шахеды» ізноў заляталі ў Беларусь

16.07.2024 11:27
Згодна са звесткамі, якія мае «Беларускі Гаюн», беспілотнік зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне вёскі Белая Сарока.
.
.крыніца: Беларускі Гаюн

Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ўначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ тыпу «Шахед» трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі.
Першым пра гэта паведаміў канал «Николаевский Ванёк» у 4:10.

Згодна са звесткамі, якія мае «Беларускі Гаюн», беспілотнік зайшоў у паветраную прастору Беларусі ў раёне вёскі Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніку і рухаўся на поўнач, у кірунку Хойнікаў.

Далей БПЛА зрабіў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок гарадскога пасёлку Камарын. Ужо, а 5-й раніцы «Шахед» пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны.

Сумарна дрон-камікадзэ правёў на тэрыторыі Беларусі каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км. Палёты авіяцыі ВПС Беларусі ў тым раёне ў гэты час не фіксаваліся.

Вайскова-паветраныя сілы Украіны паведамілі адразу пра два беспілотнікі, якія заляцелі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Агулам на паўднёвым і ўсходнім напрамках украінцы збілі 8 выведчых БПЛА, заявілі ў Паветраных сілах.

Таксама рух «Шахедаў» назіралі ў цэнтральных рэгіёнах Украіны.

ав/Свабода