Беларуская Служба

Пачынае дзейнічаць «бязвіз» для грамадзян 35 краін. Улады заходніх краін раяць не ехаць у Беларусь

19.07.2024 10:51
Актывісты беларускай апазіцыі не вераць у тое, што Лукашэнка зменіцца ў больш дэмакратычнага кіраўніка.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Беларусь уводзіць «бязвіз» для грамадзян 35 краін. Мінск ужо ўвёў падобныя льготы для грамадзян суседніх краін: Польшчы, Літвы і Латвіі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі кажа, што такім чынам дэманструе адкрытасць на Еўропу і прыхільнасць прынцыпам добрасуседства. У адказ заходнія ўрады рэкамендуюць сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь.

Актывісты беларускай апазіцыі не вераць у тое, што Лукашэнка зменіцца ў больш дэмакратычнага кіраўніка. Яны нагадваюць, што за кратамі ўтрымліваюць больш за 1400 палітвязняў, а сілавікі пераследуюць усіх, хто выступае супраць Лукашэнкі.

Беларускія апазіцыянеры таксама звяртаюць увагу на прысутнасць у Беларусі расійскіх войскаў і так званых палітычных дарадцаў, прысланых Масквой. «На памежных пераходах сядзяць нават расійскія афіцэры», – распавёў Польскаму радыё актывіст Алесь Міхалевіч.

Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра намер утрымліваць добрасуседскія адносіны з іншымі краінамі, але, напрыклад, не выдаў Польшчы зламысніка, адказнага за гібель вайскоўца на мяжы, і дагэтуль утрымлівае ў турме актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута.

Пры гэтым беларуская апазіцыя падкрэслівае, што Мінск і Масква заключылі пагадненні, якія могуць стаць падставай для экстрадыцыі ў Расію замежніка, які знаходзіцца ў Беларусі.

IAR/нг