Беларуская Служба

Ці магчымае знікненне Палка Каліноўскага?

24.07.2024 11:26
Украінскі бок хоча кантраляваць сацсеткі ПКК, а рэкрутынг спынены. 
  .
Лагатып Палка Каліноўскага.Фота: Полк Кастуся Каліноўскага.

У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явілася паведамленне пра тое, што ўкраінскі бок хоча кантраляваць сацсеткі ПКК, а рэкрутынг спынены. Ян Рудзік напісаў, што полк можа ўвогуле распасціся.

Галоўнае ўпраўленне ўкраінскай разведкі ГУР выклала інтэрвʼю з Паўлам «Дзядзькам» Шурмеем, якога прадставілі як новага камандзіра ПКК. Частка байцоў палка яго не прызнаюць.

У каментары Белсату Павел Шурмей расказаў, што рэформы ў палку патрэбныя даўно. Рэформы тычацца як структуры кіравання, гэтак і працы з медыя, а таксама фінансавай празрыстасці. Ён заявіў, што полк не кантралюе тэлеграм-канал, але мае ўласны сайт kalinouski.org і фэйсбук-старонку.

На 24 ліпеня Міжнародны цэнтр супрацьдзеяння расійскай агрэсіі склікаў у Кіеве прэс-канферэнцыю, прысвечаную дзейнасці Грамадскага Руху «Каліноўцы», як абʼяднання прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў і беларускіх добраахвотнікаў. Мэта: вызваленне Беларусі ад калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі, а таксама аднаўленне канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусі пасля нападу з яе тэрыторыі на Украіну 24 лютага 2022 года.

Брыфінг прызначаны на 13.00 гадзін паводле ўкраінскага часу ў прэс-цэнтры Украінскага крызіснага медыя-цэнтра. Сярод выступоўцаў: Вадзім Кабанчук – намеснік камандзіра палка ім Кастуся Каліноўскага, Дзяніс Прохараў – адзін з заснавальнікаў і лідараў Грамадскага Руху «Каліноўцы», Дзмітрый Шчыгельскі – палітычны прадстаўнік палка Кастуся Каліноўскага, Ігар Турцэвіч – кіраўнік праекту «Беларускі дрон».

Паводле "Наша Ніва"/Полк Каліноўскага

нг