Беларуская Служба

Хакеры з Беларусі атакавалі органы мясцовага самакіравання Украіны

24.07.2024 15:36
Хакераў цікавіць інфармацыя аб фінансава-эканамічных паказчыках, падаткаабкладанні, рэформе органаў мясцовага самакіравання.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Vercorner

Украінская ўрадавая група рэагавання CERT-UA заяўляе аб нападзе хакераў з Беларусі на офісы і органы мясцовага самакіравання, – паведамляе платформа reform.news.

Паводле дадзеных групы, хакераў цікавіць інфармацыя аб фінансава-эканамічных паказчыках, падаткаабкладанні, рэформе органаў мясцовага самакіравання.

«Урадавая група рэагавання CERT-UA зафіксавала ўсплёск актыўнасці беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 у перыяд з 12 па 18 ліпеня. Зламыснікі выкарыстоўвалі тыповую камбінацыю шкоднаснага ПА PICASSOLOADER і бэкдора Cobalt Strike Beacon, рассылаючы ілжывыя дакументы з шкоднаснымі макрасамі», – паведамляе CERT-UA.

эж