Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі раскручвае новую справу аб «тэрарызме»

26.07.2024 09:41
У Мінску сёння пачынаюць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі».
Ілюстрацыйнае фотаПраваабарончы цэнтр "Вясна"/https://t.me/viasna96/

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня пачынаецца суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева». Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».

Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак. У віну ім ставяцца адразу шэсць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК).

Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Савачкінай — Яўген Багданенка, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл