Беларуская Служба

Беларусаў вярбуюць на вайну ва Украіне пад выглядам працы ахоўнікаў

26.07.2024 10:54
У Мінску ў паштовых скрынях можна знайсці ўлёткі з рэкламай працы ахоўнікам у Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Расія пачала вербаваць беларусаў на вайну ва Украіне пад выглядам працы ў ахове. У Мінску ў паштовых скрынях можна знайсці ўлёткі з рэкламай працы ў Расіі. Кампанія прапануе мужчынам ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў высокі заробак пры ахове паркаў і садоў.

Журналісты незалежнага партала «Зеркало» звязаліся з прадстаўнікамі меркаванага наймальніка. Высветлілася, што расіяне вербавалі грамадзян Беларусі на вайну ва Украіне, у першую чаргу для службы ў мотастралковых частках.

Служба там не патрабуе асаблівай падрыхтоўкі. Аднак менавіта гэтая катэгорыя вайскоўцаў нясе найбольшыя страты на фронце. Галоўная ўмова паступлення на службу - адсутнасць цяжкіх захворванняў. Расійскія працадаўцы гарантуюць, што беларускія ўлады не будуць умешваюцца ў працэс набору.

Беларускае заканадаўства забараняе грамадзянам удзельнічаць у баявых дзеяннях за мяжой у складзе замежных узброеных сіл. Але з пачатку вайны ва Украіне ў 2014 годзе Расія набірае ў сваё войска беларусаў. У гэтым расіянам дапамагае беларускае вайсковае камандаванне. Целы дзясяткаў забітых прывозяць у розныя рэгіёны Беларусі.

ПР/юл