Беларуская Служба

Украіна зняла арышт з часткі актываў «Беларуснафты»

26.07.2024 17:45
Кіеўскі апеляцыйны суд зняў арышт з часткі актываў даччынай кампаніі «Беларуснафты» «Сэрвіс Ойл».
Тэхніка кампаніі «Сервіс Ойл» expro.com.ua

Пастанова апублікаваная ва ўкраінскім Адзіным рэестры судовых пастановаў.

Арышт быў зняты 1 траўня, а 26 ліпеня суд разгледзіць зняцце арышту з усёй маёмасці.

Гэта можа прывесці да страты Украінай не менш як 1,5 мільярда грыўняў (36 мільёнаў долараў), зазначае медыя «Обозреватель».

Зняццем арышту з маёмасці «Беларуснафты» Украіне хочуць перашкодзіць нацыяналізаваць буравыя станкі і іншае беларускае абсталяванне, мяркуюць журналісты «Обозревателя».

13 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «напружанасць на памежжы з Украінай зліквідаваная» і загадаў адвесці войскі ад паўднёвай мяжы.

Актывы «Сэрвіс Ойл» былі арыштаваныя ў чэрвені 2022 года. Акрамя статутнага фонду, гэта рухомая і нерухомая маёмасць кампаніі, што размешчаная ва ўкраінскай Палтаве. Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» займалася бурэннем нафтавых свідравінаў у Палтаўскай вобласці.

ТАА «Сэрвіс Ойл» (уваходзіла ў РУП ВА «Беларуснафта») заснавана ў 2012 годзе. Кампанія спецыялізуецца на свідравых працах, капітальным і бягучым рамонце свідравін, праектаванні распрацоўкі нафтавых радовішчаў і г.д.

вх