Беларуская Служба

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк звольнены з пасады пробашча Чырвонага касцёла ў Мінску

26.07.2024 15:46
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Мінску
       .
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла.catholic.by/

Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк, у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу, звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму надаецца тытул  «эмерыт».

Ксёндз канонік Францішак  Рудзь прызначаны пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. 

Прызначэнні пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года.

Раней ад каталіцкіх святароў паступалі звесткі, што адной з умовай вяртання Чырвонага касцёла вернікам можа быць патрабаванне адстаўкі пробашча Уладзіслава Завальнюка, які кіруе парафіяй з 1990 года, адзначае «Хрысціянская візія».

Паводле catholic.by/вх