Беларуская Служба

«Вясна» звярнулася ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага

14.08.2024 11:30
Спецдакладчыкі ў траўні звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня, аднак адказу дагэтуль не атрымалі.
Павел Кучынскіspring96.org

Юрысты праваабарончага цэнтра «Вясна», занепакоеныя станам здароўя палітзняволенага Паўла Кучынскага, падрыхтавалі і накіравалі зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях. Раней быў пададзены зварот Цпецдакладчыкам ААН. На падставе гэтага звароту Спецдакладчыкі напрыканцы траўня звярнуліся з лістом да беларускай дзяржавы па сітуацыі з пагаршэннем здароўя палітвязня, аднак адказу дагэтуль не атрымалі.

На фоне навін аб магчымым вызваленні цяжкахворых палітвязняў праваабаронцы спадзяваліся, што ў лік памілаваных і амніставаных патрапіць і Кучынскі. На жаль, Павел працягвае знаходзіцца ў зняволенні. З яго 4 стадыяй рака перажыць 4 гады і 9 месяцаў у калоніі шанцаў у яго мала.

Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады. У чэрвені 2022 года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі паменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Пры гэтым замена пакарання, на не звязанае з пазбаўленнем волі, судом не разглядалася. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую агульнасаматычнаю лякарню ў Калядзічах, дзе палітвязень цяпер праходзіць лячэнне, якое яму не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе.



У звароце ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях юрысты прыводзяць аргументы аб тым, што арышт і далейшае пазбаўленне волі Паўла Кучынскага з'яўляюцца адвольнымі і незаконнымі. У тым ліку, яны звяртаюць увагу на тое, што пазбаўленне волі з'яўляецца бесчалавечным абыходжаннем, паколькі несумяшчальна з цяжкім станам здароўя Паўла.

Яны таксама перакананая, што пазбаўленне волі з'яўляецца вынікам ажыццяўлення Паўлам права на свабоднае выказванне меркавання – ён падвяргаецца незаконнаму і несуразмернаму пераследу за публічнае выказванне крытыкі і негатыўных ацэнак дзеючых уладаў Беларусі, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

аз

 

На судовыя выдаткі з Беларуссю аб незаконным увозе мігрантаў у Літву выдзелена амаль 65 тысяч еўра

12.08.2024 09:25
У красавіку мінулага года ўрад ухваліў прапанову Мінюста прыняць прававыя меры і імкнуцца прыцягнуць беларускі рэжым да адказнасці за нелегальную міграцыю.