Беларуская Служба

Уся справа ў нафце. Рэзка пайшоў уверх аб'ём расійскага экспарту ў Беларусь

23.08.2024 16:23
Тавараабарот Беларусі і Расіі ў студзені-чэрвені 2024 года склаў 25,1 млрд долараў, павялічыўшыся на 6,4%.
 .
Нафтаперапрацоўчы завод.belneftekhim.by

Пры гэтым беларускі экспарт у Расію вырас толькі на 0,6 працэнта і склаў 12,6 млрд долара.

Пакуль па выніках першага паўгоддзя для Беларусі ў гандлі з Расіяй працягвае існаваць станоўчае сальда — 100 млн долараў. Але яно рэзка памяншаецца з-за кошту расійскага экспарту, які пайшоў уверх. Прычына апошняга — завяршэнне падатковага манеўру, з-за якога Беларусь цяпер атрымлівае расійскую нафту па цане, якая прыкметна вырасла.

Прадстаўнік Белстата адзначыў, што на долю апрацоўчай прамысловасці прыпадае 97 працэнтаў беларускага экспарту ў Расію.

«Мы павялічылі аб’ёмы экспарту харчовай прадукцыі — рост адзначаецца на 8, 4 працэнта, таксама вырас экспарт вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры на 13, 1 працэнта, транспартных сродкаў і абсталявання на 5, 3 працэнта»,  — распавёў старшыня Белстата Цімафей Жыгараў.

У цэлым экспарт беларускіх тавараў за паўгоддзе вырас на 4, 2% і склаў 20 млрд долараў.

belmarket.by/вх