Інфармацыя, якую яна мае, паходзіць ад жанчын, якія сядзяць і выходзяць з калоніі. Апошні ліст прыйшоў 15 лютага 2023 году. Да Марыі не можа патрапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі.
«Па маёй інфармацыі, сёння Марыя фактычна галадае ў калоніі. Яна важыць 45 кг пры росце 175 см. Яе хвароба прадугледжвае дыету, таму яна не можа есць многае з турэмнага меню. Яе ліміт на закупкі ў турэмнай краме - 40 ці 80 рублёў. Я не магу ўдакладніць суму, але разумею, што гэтага хопіць максімум на гарбату, аўсянку, пачак пракладак, мыла, мінімальную гігіену.
Карміць язвенніка баландай - гэта катаваць яго і марудна забіваць. Не даваць чалавеку права на перапіску з сям'ёй - паскараць гэтую смерць. Маша не ведае, ці жывы тата і як яго здароўе. Мы не ведаем, як яе кормяць і лечаць», - напісала Таццяна Хоміч у Фэйсбуку.
Яна адзначае, што «гэта не пра пакаранне злачынца, не пра ізаляцыю палітычнага апанента. Гэта катаванні і здзекі з чалавека, гэта злачынства супраць чалавечнасці. Недапушчальна, каб у ХХI стагоддзі ў цэнтры Еўропы ў турме забівалі чалавека голадам».
Таццяна Хоміч звярнулася са заротам забяспечыць палітзняволенай неабходнае харчаванне; даць ёй неабходнае абследаванне і лячэнне; дапусціць да яе родных і аднавіць перапіску з роднымі.
«Сёння гэты кашмар можна спыніць. Сёння ў Беларусі зноў загаварылі аб гуманізму. І гэта дае мне надзею. З калоніі выйшлі дзясяткі чалавек. І гэта дае яшчэ большую надзею. Надзею на тое, што ніякае пакаранне не будзе суправаджацца здзекамі і катаваннямі. Што Маша будзе жыць», - піша Таццяна Хоміч.
ав