Беларуская Служба

На прапагандысцкі фільм «Культурны код» у Гродне заганяюць гледачоў

05.09.2024 16:08
У адным з гарадскіх кінатэатраў цалкам выкупілі тры шэрагі месцаў.
.
.фота: geralt/pixabay.com/CC0

На прапагандысцкі фільм пра студэнтаў у адным з гродзенскіх кінатэатраў цалкам выкупілі тры шэрагі месцаў.

Hrodna.Life пісала, што па стане на вечар 4 верасня ў гродзенскіх кінатэатрах не прадалі ніводнага квітка на прэм’еру фільма «Культурный код». Яго паказваюць у кінатэатрах «Космас», «Чырвоная зорка» і «Кастрычнік». Але ў дзень прэм’еры здарыўся цуд: выкупілі тры шэрагі месцаў.

Ёсць здагадкі, што пасля публікацыі, чыноўнікі пабеглі выкупляць білеты цэлымі шэрагамі.

Па сюжэце фільма «Культурный код» двое маладых студэнтаў выпускнога курса акадэміі мастацтваў: Ваня – аператар і Ліза – рэжысёр тэлебачання, атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай працы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі.

«Съёмка дипломного проекта оборачивается захватывающим и познавательным приключением для молодых героев, в одном из эпизодов фильма герои участвуют в автопробеге ко Дню Независимости республики на раритетном автомобиле, участвуют в акции «Споём гимн вместе«, посещают музеи и знакомятся с интересными экспертами-собеседниками», – можна прачытаць у афіцыйным апісанні фільма.

Фільм ідзе 36 хвілін. Яго называюць «дакументальным» і «сямейным». Рэжысёр – Кірыл Халецкі.

У 2023 годзе на прэм’ерны паказ фільма «На другом берагу» пра цяжкае жыццё беларусаў пад Польшчай выкуплялі ўсе квіткі. А вось на другі дзень ужо не было зацікаўленых у праглядзе. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі звязваў гэта з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

нг