Ініцыятыва Dissidentby атрымала інфармацыю, што ў жаночай калоніі прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні 25-ці жанчынам.
Гэта значыць, паводле праваабаронцаў, што як мінімум такая колькасць жанчын павінна апынуцца на свабодзе.
На сёння вядома, што на свабоду ў ліпені-верасні ўжо павінны выйсці 23 жанчыны:
- 4 жанчыны выйшлі 3 ліпеня (Дар'я Лосік, Паліна Палавінка, Кацярына Мадзянкова і Тамара Астрэйка);
- 12 жанчын выйшлі 20 жніўня (сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава і Наталля Пятровіч);
- 7 жанчын павінны былі выйсці 4 верасня (сярод іх Дзіяна Завадская, Вікторыя Гаўрыліна і Марына Кісялевіч).
вс