Беларуская Служба

Беларусы – першыя замежнікі, якіх узнагародзяць украінскім крыжам «Honor Et Gloria»

06.09.2024 18:14
Каго з беларусаў узнагародзіць ордэнам, вырашалі афіцэры ваенных падраздзяленняў.
Honor Et Gloria
«Honor Et Gloria»крыніца: «Белсат»/уласны архіў Аляксандра Сопава - стваральніка крыжа

Ва Украіне ушануюць семярых беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ў баях. Гэтыя байцы змагаліся ў самых розных падраздзяленнях украінскай арміі на перадавой. Узнагарода – крыж з пасведчаннем, дэвіз якога – «Honor Et Gloria». Ён уручаецца толькі замежнікам. Першымі яго атрымаюць беларусы. Іх імёнамі адкрываецца спіс ганаровай узнагароды. 

Каго з беларусаў узнагародзіць ордэнам, вырашалі афіцэры ваенных падраздзяленняў. Узнагароду атрымаюць сваякі загінулых:


Дзмітрыя Рубашэўскага, байца 4-й асобнай механізаванай брыгады; 

Данілы Ляшука, байца 59-й асобнай мотапяхотнай брыгады (тактычная група «Vendetta»); 

Яўгена Логінава, байца брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў»; 

Эдуарда Лобава, байца 72-й асобнай механізаванай брыгады; 

Канстанціна Дубілы, байца 46-га асобнага штурмавога батальёну «Данбас»; 

Аляксея Вешчавайлава, байца Інтэрнацыянальнага легіёну тэрытарыяльнай абароны Украіны; 

Іллі Хрэнава, байца роты тэрытарыяльнай абароны палка «Азоў».

 

Дата ўручэння крыжа «Honor Et Gloria» пакуль адкрыта не называецца з-за бяспекі сваякоў. Але вядома, што гэта адбудзецца ў адзін з дзён да канца верасня, паведамляе «Белсат».

вс