“...Ноч. Старыя могілкі. Праз туман падае святло месяца на закінутыя магілы. Дрэвы, як шкілеты, цягнуць свае галіны ў шэрую імглу. Сярод гэтага пейзажа бы ў карагодзе, стаяць Качанава, Галоўчанка, Эйсмант, Лугіна і Шэйман. Яны глядзяць на зямлю перад сабой, быццам бы там ляжыць штосьці вельмі-вельмі важнае для іх.
Непадалёк ад іх беларускамоўная Алеся схавалася за хмызамі, каб не быць заўважанай, і цягне за крыло Шляхетнага Гусака. Той з усмешкай назірае за постацямі. Раптам цені пачынаюць расці і змяняць форму. Здзіўлены Гусак падымае галаву.
— Яны нас не бачаць? Усё добра? — непакоіцца Алеся.
— Усё добра, но очень странно!.. — адказвае Гусак, бы зачараваны…”
Так пачынаецца дэтэктыўны анімацыйны серыял "Як Гусак з аранжавымі валасамі стаў прэзідэнтам Беларусі".
Творчая каманда ініцыятывы "Шляхетный ГУСь" рыхтуецца да выпуску першай серыі свайго новага праекта. Для рэалізацыі задуманага яны збіраюць сродкі праз платформу "BYSOL", якая дазваляе ахвярадаўцам заставацца ананімнымі.
Ініцыятыва "Шляхетный ГУСь" з'явілася ў 2021 годзе як частка адной з дваравых супольнасцяў. Яны пачыналі з анімацыйных ролікаў пра стратэгіі барацьбы за дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Стварылі фармат стратэгічных інтэрв'ю з дэмакратычнымі лідарамі і адаптавалі метадалогію дызайн-мыслення для грамадскіх актывістаў.
Зараз каманда працуе над новым праектам — дэтэктыўны анімацыйны серыялам "Як Гусак з аранжавымі валасамі стаў прэзідэнтам Беларусі". Каманда не паказвае сваіх твараў, бо ў Беларусі знаходзяцца родныя іх сэрцу людзі, да якіх могуць “прыйсці”.
Серыял будзе ахопліваць падзеі ў Беларусі ад 2020 да 2033 года, калі першы прэзідэнці тэрмін Гусака будзе набліжацца да сканчэння. У серыяле будуць раскрытыя палітычныя асобы, якія ўплываюць на беларускую палітыку, некаторыя ў нечаканых, але сапраўдных формах.
Аўтары фільма імкнуцца стварыць містычнае відовішча. Будзе весела і часам страшнавата. “Пасля цемры не прыходзіць святло. Яго запальваюць і прыносяць людзі, разам з Гусаком.”
паводле прэс-рэлізу/ав