Беларуская Служба

Па заканчэнні следства Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў гомельскае СІЗА і адразу змясцілі ў карцар

11.09.2024 15:58
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі.
 -
Паліна Шарэнда-Панасюк да турмыFoto: Фота: асабісты архіў сям'і Шарэндаў/brestspring.org

Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, па чарговай справе па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) супраць Паліны ўжо скончыліся следчыя дзеянні. І сёння стала вядома, што жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля.

І калі блізкія патэлефанавалі ў гомельскае СІЗА, каб даведацца наконт здароўя палітзняволенай і магчымасці перадаць перадачу — ім адказалі, што Паліна змешчана ў карцар на 10 дзён, піша @viasna_brest.

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК. 21 траўня 2024 года жанчына мусіла выйсці на волю, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і ўжо ў трэці раз абвінавацілі ў «непадпарадкаванні». На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

ав