Беларуская Служба

АМАП зладзіў аблаву на Гомельшчыне

27.09.2024 11:05
У відэа паказваюцца кадры жорсткага затрымання мужчын — кагосьці хапаюць групай на вуліцы, да кагосьці ломяцца ў дом.
  .   ,
Затрыманне на Гомельшчыне. Скрын відэа сілавікоў, зроблены Нашай Нівай.

У паведамленні сілавікоў гаворыцца, што аператыўнікі і АМАП правялі аблаву ў Брагіне, Лоеве, Ельску, Хойніках, Нароўлі і іншых гарадах Гомельшчыны, што недалёка ад украінскай мяжы, піша Наша Ніва.

У відэа паказваюцца кадры жорсткага затрымання мужчын — кагосьці хапаюць групай на вуліцы, да кагосьці ломяцца ў дом.

Адзін з затрыманых кажа, што быў падпісаны на каналы ў ютубе і «Аднакласніках», якія прызналі «экстрэмісцкімі». Іншага — маладога хлопца — вінавацяць у тым, што ён нібыта зневажаў расіян і Лукашэнку. Яшчэ адна жанчына кажа ў відэа сілавікоў, што ўдзельнічала ў мітынгу, а мужчына — што пераводзіў ахвяраванне ў фонд «Краіна для жыцця». Адзін з затрыманых кажа, што ні на якія незалежныя каналы не быў падпісаны (не ясна, чаму да яго наогул узніклі пытанні).

Сілавікі паведамляюць, што на частку затрыманых завялі адміністрацыйныя і крымінальныя справы, а некаторых адпусцілі пасля «прафілактычнай гутаркі» і папярэджання.

НН/ав