Больш чым колькасць ДТЗ і сямейных скандалаў — у 15-тысячным Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў першае месца сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за тыдзень.
Мясцовая раёнка са спасылкай на РАУС адсправаздачылася аб колькасці правапарушэнняў у Астравецкім раёне з 10 па 16 верасня.
Так, на першым месцы «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы» — зафіксавана 4 падобныя выпадкі. Другое месца падзялілі ДТЗ і сямейныя скандалы — за 6 дзён было выяўлена па 3 такіх выпадкі.
Напрыканцы жніўня тая ж самая раёнка паведамляла, што ў Астраўцы «распаўсюд экстрэмізму» заняў другое месца сярод усіх «правапарушэнняў» у раёне за 2 тыдні. Напачатку верасня ў райвыканкаме нават праводзілі спецыяльную нараду — сярод іншага, абмяркоўвалі вялікую колькасць «распаўсюду экстрэмізму» ў раёне.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл