Стартавалі камандна-штабныя вучэнні з органамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласці.
Удзельнікі вучэнняў разглядаюць пытанні кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны.
«У рамках вучэння будуць адпрацаваныя пытанні працы органаў кіравання, барацьба і супрацьдзеянне дыверсійна-разведвальным групам саперніка, ахова найболей важных аб'ектаў і забеспячэнне правапарадку на ўсёй тэрыторыі вобласці», заявіў кіраўнік вучэнняў, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Краўчанка.
Іншай задачай заяўлена адпрацоўка мясцовымі выканаўчымі органамі з Віцебскім і Аршанскім раёнах працэсу фармавання атрадаў народнага апалчэння.
«Ужыванне беспілотнай авіяцыі і супрацьдзеянне ёй - гэта аснова нашага вучэння, адна з мэтавых установак. Нашы падраздзяленні таксама абсталяваны пэўнымі ўзорамі беспілотных лятальных апаратаў, а таксама сродкамі барацьбы з імі», дадаў вайсковец.
Крыніца: Мінабароны Беларусі