Беларуская Служба

У 2025 годзе ў Беларусі выдаткі на «нацыянальную абарону» вырастуць на траціну

04.10.2024 18:03
Для параўнання: выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя плануюцца большымі на 11,8%, на адукацыю – на 15%, а на ЖКГ – на 4% меншымі.
Беларускія вайскоўцы на вучэнняхкрыніца: Міністэрства абароны Беларусі

У 2025 годзе ў Беларусі выдаткі на «нацыянальную абарону» вырастуць на траціну. У праекце бюджэту на гэтую катэгорыю прапісана 4 млрд 700 млн рублёў, паведамляе «Еўрарадыё».

У бюджэце на 2024 год на тыя ж мэты бало выдаткавана 3 млрд 580 млн рублёў – прыблізна на 32% менш. У сваю чаргу ў 2021 годзе на абарону было выдаткавана ўсяго толькі 1 млрд 463 млн рублёў.

Для параўнання: выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя плануюцца большымі на 11,8%, на адукацыю – на 15%, а на ЖКГ – на 4% меншымі.

вс