У Беларусі маюць намер павялічыць стаўкі транспартнага падатку - як для фізічных асоб, так і для юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана праектам змен у Падатковы кодэкс, паведамляе «Люстэрка».
Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці або прапісана за адну адзінку транспартнага сродку. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны зараз фізічным асобам трэба плаціць 66 рублёў у год, а хочуць падняць да 70 рублёў. Рост - на 6,1%.
Калі звестак аб дазволенай максімальнай масе няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.
Нагадаем, аб транспартным падатку ў 2023 годзе выказваўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, плаціць за дарогі павінны тыя, хто па іх перамяшчаецца: «Нейкую капейку заплацілі, і ўжо гвалт на ўсю рэспубліку: «Ах, шмат».
вс