У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». У мінулым месяцы праваабаронцы даведаліся пра ўтрыманне за кратамі па палітычных матывах і прызналі палітвязнямі 46 чалавек. Вядома пра не менш як 429 выпадакаў палітычна матываваных рэпрэсій і пра мінімум 1 тыс. 230 палітвязняў, якія цалкам адбылі свае тэрміны.
Агульная вядомая колькасць палітзняволеных, вызваленых у парадку памілавання ў 2024 годзе, склала 115 чалавек.
ам