Беларусь будзе мець права звярнуцца да Расіі па дазвол на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, калі прапанова ўкраінскага дэпутата аб пераносе вайны ў Беларусь будзе рэалізаваная. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім тэлеграм-канале, паведамляе «Наша Ніва».
Так ён адрэагаваў на словы дэпутата Вярхоўнай рады ад партыі «Слуга народа» Алега Дунды.
«Нейкая смярдзючая кіеўская Дунда прапанавала перанесці вайну ў Беларусь. Ну тады ў Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанай у Беларусі тактычнай ядзернай зброі. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», - напісаў Мядзведзеў, вядомы сваімі адыёзнымі выказваннямі.
Гэты каментар, прынамсі, паказвае другаснасць пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага боку ў пытанні выкарыстання ядзернай зброі, якую нібыта размясцілі на тэрыторыі Беларусі, але дакладнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
Нагадваем, надоечы на Форуме свабоднай Расіі ў Вільні дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда заявіў, што для перамогі Украіны патрэбна пераносіць вайну і на тэрыторыю Беларусі.
аз