Беларуская Служба

Запалоненага байца палка Каліноўскага Дзюрбейку ў ДНР завочна прыгаварылі да 14 гадоў зняволення

07.10.2024 15:45
25 ліпеня 2024 года Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Дзюрбейку і яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага Аляксандра Думбляўскаса.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/belwarriors

Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Ян Дзюрбейка завочна прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму рашэннем «вярхоўнага суда» так званай ДНР, паведаміла 7 кастрычніка «пракуратура» гэтага сепаратысцкага ўтварэння на анексаванай Расіяй тэрыторыі Украіны.

Адзначаецца, што 28-гадовы грамадзянін Беларусі прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце), паведамляе «Позірк».



«У судзе высветлена, што ў перыяд з лютага па ліпень 2022 года Дзюрбейка браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных кропках баявога судотыку ў якасці найміта. За названыя дзеянні ён атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 300 тыс. рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней Генеральная пракуратура РФ заяўляла, што Дзюрбейка «абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту».

Варта адзначыць, што байцы Дзюрбейка (пазыўны «Тромблі») і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў трапілі ў палон пасля бою пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года. З таго часу пра тое, дзе яны і ў якім стане, невядома.

11 ліпеня 2023 года Валерый Сахашчык, які тады займаў пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, паведаміў журналістам у Вільнюсе, што, паводле яго інфармацыі, Дзюрбейка і Дзёгцеў жывыя.

25 ліпеня 2024 года Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Дзюрбейку і яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага Аляксандра Думбляўскаса.

аз

Украінца і двух беларусаў будуць судзіць у Гомелі за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве»

07.10.2024 11:45
Мінулай восенню КДБ паведаміў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з СБУ і падрыхтоўцы тэрактаў.

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

07.10.2024 13:45
Цяпер пад суд патрапілі Сяргей Нічыпарук, Аляксандр Клімашэвіч, Яўген Бычко.