Беларусь стала шостай краінай у колькасці грамадзян, якія пераехалі ў Ізраіль з 16 верасня 2023 года па 19 верасня 2024 года ў праграме рэпатрыяцыі. Такія дадзеныя змяшчаюцца ў сумеснай справаздачы Міністэрства рэпатрыяцыі і інтэграцыі Ізраіля і Габрэйскага агенцтва (Сохнут), паведамляе «Свабода» са спасылкай на партал vesty.co.il.
Усяго ў Ізраіль за гэты перыяд пераехалі 31 тысяча чалавек з амаль 100 краін свету, гаворыцца ў дакуменце.
Больш за ўсё рэпатрыянтаў прыбыло з Расіі - 19 850, далей ідуць ЗША і Канада - 3340 разам, Францыя - 1820, Украіна - 980, Беларусь - 795, Вялікабрытанія - 560, Аргенціна - 450, Грузія - 320, ПАР - 250.
31% рэпатрыянтаў складаюць людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, 21% - 36-50, 20% - 0-17, 13% - 51-60, 5% - 61-65, астатнія - старэйшыя за 65 гадоў. 52% рэпатрыянтаў - жаночага полу, 48% - мужчынскага.
Рэпатрыяцыя ў Ізраіль - вяртанне ў краіну людзей габрэйскай нацыянальнасці - рэгулюецца спецыяльным «Законам аб вяртанні».
аз