Беларуская Служба

Для беларускіх чыноўнікаў наладзілі заняткі «па мабілізацыйнай гатоўнасці»

08.10.2024 09:12
Навучанне працягнецца да 11 кастрычніка і будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў.
Ілюстрацыя Shutterstock/Sergey Kamshylin

Сёння для чыноўнікаў ва ўсіх рэгіёнах краіны пачынаюцца «штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці». Аб гэтым паведамляюць у міністэрстве абароны Беларусі. Навучанне працягнецца да 11 кастрычніка і будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыняў аблвыканкамаў, — euroradio.fm.

«Заняткі накіраваны на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — адзначылі ў Мінабароны РБ. Запланаваны тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, дзе будуць абмяркоўвацца і адпрацоўвацца неабходныя навыкі супрацоўнікаў выканкамаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.

Правядуць таксама прызыў ваеннаабавязаных на аднадзённы збор. У час гэтага збору плануецца адпрацаваць парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

эж