Беларуская Служба

Супраць нямецкага дэпутата, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязняў, на радзіме завялі справу

08.10.2024 13:01
Генсакратар AfD у Саксоніі заявіў, што партыя «вітае той факт, што гэтая справа расследуецца юрыдычна чыстым і заснаваным на фактах чынам».
Цыбуля Couleur/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкая пракуратура зямлі Саксонія пачала папярэдняе расследаванне паведамленняў аб тым, што ўльтраправы дэпутат Ёрг Дорнаў выкарыстоўваў працу зняволеных на сваёй ферме ў Беларусі, паведамляе «Свабода».

Ёрг Дорнаў з’яўляецца сябрам ультраправай папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD). Ён саўладальнік ТАА «Цыбулька-Бел», сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Беларусі.

Нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, што беларусаў, якіх рэжым Лукашэнкі судзіў у адміністрацыйных справах, адпраўлялі працаваць на плантацыі цыбулі, якія належаць кампаніі Дорнаў.

Генеральны сакратар AfD у Саксоніі Ян Цвэрг заявіў, што партыя «вітае той факт, што гэтая справа цяпер расследуецца юрыдычна чыстым і заснаваным на фактах чынам. Мы давяраем незалежнай саксонскай судовай сістэме». Ягоныя словы прыводзіць Bild.

аз