Стала вядома пра затрыманне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва — гэта адбылося ўчора. Ксяндза пераследуюць за нібыта заховаўнне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП РБ). Мае адбыцца суд.
Віцебская вобласць з'яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 года праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі. Там жа быў затрыманы а. Анджэй Юхневіч ОМІ, якога хочуць на фэйкавых падставах зрабіць «педафілам», каб прыпужаць іншых святароў, паведамляе «Хрысціянская візія».
аз