Беларуская Служба

У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца рамонт

08.10.2024 18:03
Наступныя 10 дзён грузавікі будуць рухацца па адной паласе з легкавым транспартам.
Пункт пропуску «Беняконі» / @customs_bel

У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца рамонт пакрыцця ў той частцы пераходу, якая прызначаецца для руху грузавых аўтамабіляў. Мяняюць пакрыццё паласы ўезду. Пра гэта расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

Работы працягнуцца да 18 лістапада. Наступныя 10 дзён грузавікі будуць рухацца па адной паласе з легкавым транспартам. Гэта можа адбіцца на часе перасячэння мяжы, адзначылі ў беларускім ДМК.

Нагадаем, на беларуска-літоўскай мяжы зараз працуюць толькі 2 пункты пропуску - «Беняконі» і «Каменны Лог».

аз