Беларуская Служба

У Беларусі арыштавалі лецішча журналісткі Ганны Златкоўскай

09.10.2024 16:13
8 кастрычніка ў Мінску сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру да маці журналісткі Ганны Златкоўскай.
Ганна Златкоўская з асабістай старонкі ў Facebook

Раней улады арыштавалі бацькоўскую хату выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага на Піншчыне. Ганна Златкоўская пакінула Беларусь у лістападзе 2020 году. Днямі стала вядома пра тое, што на яе завялі крымінальную справу,  паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў

8 кастрычніка ў Мінску сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру да маці журналісткі Ганны Златкоўскай. Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках.

У гэты ж дзень стала вядома, што супраць Златкоўскай у Беларусі распачалі крымінальную справу, а на яе маёмасць — лецішча — наклалі арышт. Паводле якога артыкулу праследуюць журналістку і ў чым сутнасць абвінавачання, пакуль невядома. Лецішча — адзіная нерухомасьць, якая належыць журналістцы.

Ганна Златкоўская — пісьменьніца, журналістка, калумністка. Аўтарка дзвюх кніг прозы: «Страшна жыць, мама» і «Паляванне на матылькоў». Супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ.

Нагадаем, паводле падлікаў БАЖ, цяперака рэжым Лукашэнкі трымае за кратамі больш за 30 супрацоўнікаў незалежных СМІ.

эж