Старшыня Беларускай федэрацыі гандболу Уладзімір Канаплёў распавёў, што ў нацыянальнай зборнай Беларусі не будзе запланаванага турніру – замест гэтага беларуская зборная будзе гуляць з расійскай «у рэжыме нон-стоп», – паведамляе belsat.eu.
Паводле с Канаплёва, у мінулым сезоне ў іх прайшла «вельмі добрая серыя матчаў на ўзроўні нацыянальных мужчынскіх зборных… выдатная геаграфія была, гулялі ў Маскве, Чэхаве, Казані». Вырашылі паспрабаваць згуляць з іншымі краінамі, але нічога не выйшла.
«Мы вырашылі праявіць ініцыятыву і прыцягнуць шэраг краін Блізкага Усходу і Персідскага заліва да статусных спаборніцтваў. Фігуравалі і Катар, і Бахрэйн, і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, і Іран. На жаль, у міжнародных структурах нам адмовілі.», – кажа спартыўны функцыянер.
Пакуль вядома толькі, што замена міжнароднаму чэмпіянату пройдзе ў Магілёве.
эж