Беларуская Служба

У Беларусі былі забароненыя польскія брэнды вопраткі

14.10.2024 09:01
Абмежаванні на ўвоз і продаж тавараў уступаюць у сілу з 14 кастрычніка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Markus Spiske/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзясяткі мадэляў адзення і абутку польскіх брэндаў Sinsay, Reserved і House прызнаныя небяспечнымі і забароненыя для ўвозу ў Беларусь і продажу ўнутры краіны, паведаміла старонка businessinsider.com.pl са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Падставай для забароны стала неадпаведнасць дзіцячых тавараў патрабаванням тэхрэгламентa Мытнага саюза. Як паведамляе БелТА, большасць забароненых тавараў - гэта тавары для дзяцей. Небяспечнымі палічыліся такія прадметы адзення, як курткі, швэдры, камізэлькі, блузкі і дзіцячая бялізна. Пад забарону на ўвоз і продаж трапляюць таксама некаторыя прадметы жаночага адзення: начныя кашулі, піжамы, шорты, штаны, а таксама мужчынскія кашулі.



У апублікаванай аб'яве адзначалася, што прадукцыя для дзяцей не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў». Гэта паказчыкі гіграскапічнасці або паветрапранікальнасці.



Раней з Беларусі знік таксама іншы вядомы польскі брэнд Wojas – кампанія вырашыла сысці з беларускага рынку. Яна прыняла рашэнне закрыць крамы і выдаліць прадукцыю з гандлёвых сетак.

аз