Беларуская Служба

Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі выраслі праз падаражанне кармоў у свеце - ЕАБР

14.10.2024 11:01
Банк чакае, што па выніках гада інфляцыя захаваецца «паблізу мэтавага арыенціра», і пацвярджае свой прагноз - 6%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі рост гадавых цэн на прадукты харчавання працягвае паскарацца (у жніўні - 6,1%, верасні - 6,3%), гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця.

«Драйверам росту цэн на прадукты харчавання сталі малочныя прадукты - праз устойлівае падвышэнне кошту кармоў на сусветных рынках», - лічаць аналітыкі ЕАБР.

Банк чакае, што па выніках гoда інфляцыя захаваецца «паблізу мэтавага арыенціра», і пацвярджае свой прагноз - 6%.



На думку даследчага цэнтра BEROC, пры захаванні татальнага цэнавага кантролю спажывецкія цэны вырастуць на 5–7% па выніках 2024 года. Назапашаны інфляцыйны навес будзе паступова прасочвацца ў фактычныя цэны, і ў 2025 годзе інфляцыя можа паскорыцца да 6–9%.

Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн па выніках года складзе 6%, Еўразійскі банк развіцця - 8%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця - 5,8%, паведамляе «Позірк».

У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.

аз

У Беларусі былі забароненыя польскія брэнды вопраткі

14.10.2024 09:01
Абмежаванні на ўвоз і продаж тавараў уступаюць у сілу з 14 кастрычніка.