Беларуская Служба

Марыя Калеснікава не выходзіла на сувязь з роднымі больш за 18 месяцаў

14.10.2024 15:22
Апошні раз Калеснікава пісала з турмы ў лютым 2023 году. Лісты да яе «персанал калоніі рве на яе вачах», сказала яе сястра, перадаючы словы іншых былых зняволеных.
Марыя Калеснікава і Максім Знакфота: twitter.com/PLPermRepEU

Палітзняволеная застаецца ў рэжыме інкамунікада, і ніхто не ведае, які яе цяперашні стан здароўя і што з ёй адбываецца, - паведамляе svaboda.org.

Апошні раз сваякі размаўлялі з Марыяй Калеснікавай 18 месяцаў таму. Пасля сувязь абарвалася, і з таго часу прыходзілі толькі навіны, са словаў іншых зняволеных, якія былі ў той самай гомельскай жаночай калоніі, пра просьбы Калеснікавай аб медычнай дапамозе.

Бацька палітзняволенай, Аляксандар Калеснікаў па тэлефоне расказаў карэспандэнту Associated Press, што спробы наведаць дачку ў Гомлі не прыносяць поспеху. Паездка ў Гомель некалькі месяцаў таму зноў не дала плёну — ахоўнік на пытанні аб адсутнасці ўсякай сувязі адказаў: «Калі яна не тэлефануе і не піша, значыць, не хоча».

42-гадовая Марыя Калесьнікава, як вынікала са словаў былой зняволенай, якая сядзела ў той самай калоніі, трапіла ў шпіталь у траўні або чэрвені. Але падрабязнасці невядомыя. Жанчына, якая перадавала гэтую інфармацыю, назвалася Наталляй, свайго сапраўднага імя не назвала, бо баіцца наступстваў і помсты ад уладаў.

Апошні раз Калеснікава пісала з турмы ў лютым 2023 году. Лісты да яе «персанал калоніі рве на яе вачах», сказала яе сястра, перадаючы словы іншых былых зняволеных.

эж