Беларуская Служба

Праваабарончы цэнтр «Вясна»: Дзясяткам былых палітвязняў плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію

14.10.2024 18:21
 Гаворка ішла пра 15 спраў, у тым ліку і тых, хто змог выехаць з РБ.
Ілюстрацыйны здымакВясна / Правы чалавека ў Беларусі/https://t.me/viasna96

Дзясяткам былых палітвязняў плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію, паведамляе ПЦ «Вясна». Па іх звестках, у кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 25 судоў па замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на пазбаўленне волі. Некаторыя з гэтых людзей пасля вызвалення з СІЗА выехалі за мяжу, таму суды над імі праходзяць завочна.

14 кастрычніка ў Мінску праходзяць 8 судоў па замене «хатняй хіміі» на калонію. Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суда змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі. 

Пра тое, што асуджаным раней па палітычных матывах на «хатнюю хімію» пачалі масава ўзмацняць пакаранне і замяняць абмежаванне волі на калонію, праваабаронцам стала вядома ў жніўні. Гаворка ішла пра 15 спраў, у тым ліку і тых, хто змог выехаць з РБ.

Для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на асуджаных на «хатнюю хімію» ўвесь час аказваецца ціск.

 эж