Беларуская Служба

Лекара з Брэста асудзілі па пяці палітычных артыкулах

15.10.2024 16:45
Пра прысуд і сутнасць абвінавачанняў стала вядома з прэс-рэліза Вярхоўнага суда. 
Вадзім Наўценякрыніца: «ВКонтакте»

Вадзіму Наўцені 37 гадоў, родам ён з Брэста. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працаваў у розных паліклініках і бальніцаз: ва Ушачах, Полацку, Брэсце і Пінску. Па спецыялізацыі - псіхолаг-нарколаг, паведамляе праект Digital Intelligence Team. 

Мяркуючы па сацсетках, у Вадзіма ёсць жонка. 

Пра прысуд і сутнасць абвінавачанняў стала вядома з прэс-рэліза Вярхоўнага суда. Медыка абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у пратэстах і пакідаў каментары ў «Тэлеграме», за што яму дадалі яшчэ чатыры артыкулы: «дыскрэдытацыя Беларусі», «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады» і «распальванне варожасці». 

У выніку 27 верасня яму прысудзілі тры гады калоніі і штраф у 8 тыс. рублёў (200 базавых вулічынь). Таксама ў яго канфіскавалі квадракоптар як «рэч, якую знялі з абароту». 

Судзіў Вадзіма Дзмітрый Карасінскі. Ён асудзіў па палітычных крымінальных справах больш за 10 чалавек, паведамляе «Наша Ніва».

вс